На 28 жніўня ў ААТ «Гродна Азот» 17 супрацоўнікаў з каранавіруснай інфекцыяй. З ВРВІ ў медыка-санітарнай часткі знаходзяцца 83 чалавекі. Пнеўманія дыягнаставана ў аднаго пацыента. Пра гэта паведамляе gazeta.azot.by.

26 жніўня гендырэктар «Гродна Азот» Ігар Бобыр распавёў пра рост захворвання COVID-19 на прадпрыемстве. На 26 жніўня пацвердзілі 13 выпадкаў, на 23 жніўня — 9. Рост захворвання ён звязвае ў тым ліку са сходамі, на якіх работнікі выстаўляюць кіраўніцтву палітычныя патрабаванні.

У Беларусі на 29 жніўня зарэгістраваныя 71 523 (+177) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 70 207 (+302) пацыентаў, памёр — 671 (+4).