У Беларусі адразу некалькі банкаў спынілі выдачу крэдытаў фізічным асобам. Сярод іх БПС-Сбербанк, Тэхнабанк, Абсалютбанк і іншыя.
БПС-Сбербанк ў раздзеле «Навіны» праінфармаваў аб часовым прыпыненні з 28 жніўня прыёму крэдытных заявак (заявак на павелічэнне крэдытнага ліміту) ад фізічных асоб.
«З улікам павышанага попыту і апераджальных тэмпаў прадастаўлення пазыковых сродкаў адносна бізнес-плана банкам прынята рашэнне часова прыпыніць выдачу крэдытных рэсурсаў прыватным кліентам, — паведамляе банк. — Пры гэтым крэдытныя заяўкі, прынятыя банкам не пазней за 27 жніўня 2020 г., будуць разгледжаны ва ўстаноўленым парадку. Раней заключаныя крэдытныя дагаворы абслугоўваюцца Банкам у звычайным рэжыме».
Выдаваць крэдыты з 28 жніўня перастаў і Тэхнабанк. «Прыпынены разгляд заявак на крэдытаванне фізічных асоб у рамках крэдытных прадуктаў і праграм овердрафтнага крэдытавання», — інфармуе сайт банка.
Абсалютбанк таксама часова прыпыніў крэдытаванне.
З 26 жніўня БТА Банк часова прыпыніў выдачу спажывецкага крэдыту «Універ», РРБ-Банку прыпыніў крэдытаванне яшчэ з 18 жніўня.
Чиытайце таксама: Курс продажи доллара банками взял рубеж в 3 рубля. По чем валюта в Гродно
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…