Скульптура святога Губерта з’явіцца ў Гродне. Над стварэннем помніка працаваў вядомы гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Скульптуру плануюць усталяваць побач з перасячэннем вуліц Савецкая і Кастрычніцкая, паведаміла БЕЛТА.

Святы Губерт — каталіцкі святы, які жыў у VII-VIII стст. у Францыі, заступнік паляўнічых, рыбакоў і леснікоў. Ён стаў дбайным хрысціянінам, а пазней святаром і біскупам Льежа пасля таго, як аднойчы падчас палявання ўбачыў знак у выглядзе аленя з залатым крыжам паміж рагамі. Алень святога Губерта, які пераскоквае агароджу, намаляваны на гербе Гродна і з’яўляецца сімвалам горада.