Рабочыя «Нафтану» не разумеюць, адкуль узяўся іх ліст, адрасаваны «Гродна Азот», з заклікам спыніць страйк, піша n*.by.
Гэтае пытанне задае галоўнаму ідэолагу прадпрыемства актывістка стачкама Вольга Брыцікава.
«Калі такі ліст сапраўды быў вамі падпісаны і адпраўлены, чым вы можаце даказаць, што выказвае меркаванне 2/3 працоўнага калектыву?" — пытаецца яна. Наколькі вядома Брытыкавай, ніякіх сходаў на «Нафтане» з абмеркаваннем ліста не было.
Лісты, адрасаваныя «Гродна Азот», нібыта ад працоўных іншых прадпрыемстваў з’явіліся некалькі дзён таму. У гэтых лістах заклікаюць страйкоўцаў вярнуцца да працы, каб пазбегнуць эканамічнай шкоды.