Навіны

У Гродне перакрылі Сацыялістычную каля скрыжавання з К.Маркса. Як машыны едуць праз цэнтр

Сёння цалкам перакрылі скрыжаванне вуліц Сацыялістычная і К.Маркса. У выніку ўсе цэнтральныя вуліцы спыніліся. Праехаць практычна немагчыма, піша «АвтоГродно».

Скрыжаванне планавалі закрываць 24 жніўня ў сувязі з працягам рамонту на вуліцы Карла Маркса, але тэрміны перанеслі на 26 жніўня. Таксама скрыжаванне ля аўтавакзала планавалі зрабіць Т-падобным, але гэтага не адбылося.

Заторы, а 12:00

Карэспандэнт «АвтоГродно» пачаў свой шлях ад аўтавакзала. З вуліцы Чырвонаармейскай можна паварочваць толькі направа, як і раней.

З боку аўтавакзала машын няшмат, але трафік пастаянна ўзмацняецца з боку вуліцы Антонава, міма Скідзельскага рынку. Да моманту напісання артыкула аўтамабілі на ёй сталі ў сур’ёзны затор. Па вуліцы Будзёнага ў прамым напрамку праехаць можна. Але ці ёсць сэнс? Паглядзіце, якія заторы:

На вуліцы Карла Маркса працягваюцца працы.

Спецыялісты «Гроднаводаканал» завяршаюць свае працы, зганяецца дарожная тэхніка.

Перакрыта скрыжаванне з вуліцай Сацыялістычнай.

Участак ад Фарнага касьцёла да вуліцы Сацыялістычнай заасфальтаваны чарнавым пластом асфальту. Тэхніка стаіць на скрыжаванні.

На вуліцу Кірава ўезд адкрыты, але аўтамабілісты трапляюць у «пастку». Затор пачынаецца прыкладна ад вуліцы Сацыялістычнай і да скрыжавання ля танка.

Стары мост вольны. З яго многія спрабуюць звярнуць направа ў бок Скідзельскага рынку, але і там заторы.

На вуліцы Парыжскай Камуны пешаход ідзе ў разы тры хутчэй, чым рухаецца паток аўтамабіляў.

Тут усё — і грамадскі транспарт, і грузавікі даставак і звычайныя аўтамабілісты. Многія проста глядзяць у тэлефоны, стаяць прыходзіцца падоўгу.

Як жа цяпер ездзіць праз цэнтральныя вуліцы Гродна? Лепш наогул аб’язджаць, так вы сапраўды зэканоміце час.

Раней паведамлялася, што вуліца Карла Маркса будзе цалкам перакрытая да 30 жніўня. Не выключана, што праз сітуацыю, якая склалася, скрыжаванне з Сацыялістычнай адкрыюць раней.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025