Зварот Лукашэнкі да гродзенцаў 22 жніўня транслявалі на фоне пейзажу з Нёманам Каложскай царквой. Высветлілася, што аўтар фатаграфіі не даваў дазволу на яе выкарыстанне.
Раніцай 23 жніўня гродзенскі фатограф Сяргей Марозаў напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: «Магчыма, я памыляюся і нехта зрабіў неверагодна падобны на мой здымак з таго ж ракурсу, у той жа дзень і апрацаваў яго „пад мяне“. Таму што ў іншым выпадку з аўтарскімі правамі ў нашай краіне ўсё дрэнна…»
Фатограф расказаў, што здымак быў зроблены сёлета і ў яго захаваўся арыгінал. Праўда, пасля кансультацыі з юрыстам, Сяргей вырашыў «не звязвацца» з аднаўленнем сваіх правоў на здымак.
«Ужо былі ў Беларусі прэцэдэнты, у тым ліку і ў маёй практыцы, па якіх можна судзіць — гэта будзе проста страта часу і грошай», — пракаментаваў Марозаў. У доказ ён успомніў гісторыю з фатаграфіяй паўночнага ззяння, выкарыстаную Беларускім тэлебачаннем без дазволу аўтара, Антона Матолькі.
Што тычыцца стаўлення Сяргея Марозава да таго, што адбываецца ў горадзе, то ён яго выказаў яшчэ 13 жніўня, пасля масавых збіванняў гродзенцаў АМАПам. Свае ўзнагародныя граматы ад сілавых структур фатограф выкінуў у смецце.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…