Зварот Лукашэнкі да гродзенцаў 22 жніўня транслявалі на фоне пейзажу з Нёманам Каложскай царквой. Высветлілася, што аўтар фатаграфіі не даваў дазволу на яе выкарыстанне.


Раніцай 23 жніўня гродзенскі фатограф Сяргей Марозаў напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: «Магчыма, я памыляюся і нехта зрабіў неверагодна падобны на мой здымак з таго ж ракурсу, у той жа дзень і апрацаваў яго „пад мяне“. Таму што ў іншым выпадку з аўтарскімі правамі ў нашай краіне ўсё дрэнна…»

Лукашэнку падставілі? Фота, на фоне якога ён выступаў у Гродне, узялі без дазволу аўтара
Марозаў адзначыў дэталі на сваёй фатаграфіі і той, якая была фонам для выступу Лукашэнкі

Фатограф расказаў, што здымак быў зроблены сёлета і ў яго захаваўся арыгінал. Праўда, пасля кансультацыі з юрыстам, Сяргей вырашыў «не звязвацца» з аднаўленнем сваіх правоў на здымак.

«Ужо былі ў Беларусі прэцэдэнты, у тым ліку і ў маёй практыцы, па якіх можна судзіць — гэта будзе проста страта часу і грошай», — пракаментаваў Марозаў. У доказ ён успомніў гісторыю з фатаграфіяй паўночнага ззяння, выкарыстаную Беларускім тэлебачаннем без дазволу аўтара, Антона Матолькі.

Што тычыцца стаўлення Сяргея Марозава да таго, што адбываецца ў горадзе, то ён яго выказаў яшчэ 13 жніўня, пасля масавых збіванняў гродзенцаў АМАПам. Свае ўзнагародныя граматы ад сілавых структур фатограф выкінуў у смецце.

Читай ещё: Две недели протестов: 12 000 гродненцев вышли на митинг