Пасля выбараў 9 жніўня гродзенцы кожны дзень выходзяць на мірныя акцыі пратэсту. У нядзелю 23 жніўня людзі сабраліся на Савецкай плошчы, каб прайсці калонай да плошчы Леніна і правесці мітынг. Яны адмаўляюцца прызнаць вынікі выбараў і асуджаюць рэпрэсіі у адносінах да мірных грамадзянаў. Да часу пачатку шэсця на вуліцы Кастрычніцкай ужо стаялі аўтазакі. Міліцыя папярэдзіла, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Людзі скандавалі «Свабоду!» і «Сыходзь!».

Рух у цэнтры да 14.00 ужо перакрылі. На пад’ездах да Савецкай плошчы стаялі пасты ДАІ. Гродзенцы прайшлі па пешаходнай вуліцы Савецкай да плошчы Леніна. Тут сабралася каля 12 000 чалавек. Людзі скандавалі «Кожны дзень!», «Свабоду!"і «Лукашэнка ў аўтазак!».

Два тыдні пратэстаў: 12 000 гродзенцаў выйшлі на мітынг

«Я табе не дарую»

Два тыдні пратэстаў: 12 000 гродзенцаў выйшлі на мітынг

Выступоўцы на плошчы Яўген Дудкін і Мікалай Салянік заклікаюць адклікаць дэпутатаў, «якіх мы не выбіралі». Салянік нагадаў аб дзеяннях АМАП. Ён кажа, што не можа зразумець, як жанчыны на праўладных мітынгах апраўдваюць іх дзеянні. Ён нагадаў пра затрыманне Руслана Кулевіча, яго зламаных руках і цяжарнай жонцы.

Два тыдні пратэстаў: 12 000 гродзенцаў выйшлі на мітынг
«Я тебя не прощу!». З такім плакатам прыйшла на мітынг адна з удзельніц.

У знак смутку аб загінулых падчас мірных акцый пратэсту і зніклых без вестак удзельнікі мітынгу правялі хвіліну маўчання. Многія сталі на калені.

Два тыдні пратэстаў: 12 000 гродзенцаў выйшлі на мітынг

Сабралі грошы «на гук» і прыбралі за сабой

З 20 жніўня ўлады горада адмянілі сваё рашэнне аб падтрымцы мірных акцый гродзенцаў і перасталі прадастаўляць гукаўзмацняльную апаратуру. Актывіст Мікалай Салянік прапанаваў сабраць грошы «на гук». Людзі давалі па 5, 10, 20 рублёў. Усяго сабралі 3200 рублёў.

Два тыдні пратэстаў: 12 000 гродзенцаў выйшлі на мітынг

Са сцэны папрасілі гродзенцаў прыйсці на суд над актывістам Дзмітрыем Цітом. Пасяджэнне пройдзе 24 жніўня ў 17.15 у судзе Ленінскага раёна Гродна.

Таксама выступоўцы падзякавалі за салідарнасць літоўцаў. Сёння яны праводзілі «шлях свабоды» — сталі ў жывы ланцуг ад Вільні да беларускай мяжы.

Пасля мітынгу валанцёры прыбралі смецце з плошчы Леніна смецце.

Два тыдні пратэстаў: 12 000 гродзенцаў выйшлі на мітынг

«Выпускай!»

Калона рушыла ў бок Гродзенскай турмы № 1. Тут людзі скандавалі «Свабоду!», «Выпускай!» і «Жыве Беларусь!». Ім сігналілі аўтамабілі.

Пасля гэтага прысутныя прайшлі круг па Савецкай плошчы.

Два тыдні пратэстаў: 12 000 гродзенцаў выйшлі на мітынг

Каля 16.30 людзі пачалі разыходзіцца групамі. Многія скандавалі «Верым! Мажам! Пераможам!».

Два тыдні пратэстаў: 12 000 гродзенцаў выйшлі на мітынг