Новости

«Мы вырашылі зачыніць офіс у Мінску»: кіраўнік Viber распавёў, як выбары і пратэсты ў Беларусі адбіліся на бізнесе

Блакавання інтэрнэту ў Беларусі 9−12 жніўня прывялі да перабояў у працы мессенджера Viber, як і многіх іншых рэсурсаў. Двое супрацоўнікаў кампаніі былі затрыманыя. Кампанія задумалася аб скарачэнні інвестыцый у краіну, распавёў гендырэктар уладальніка сэрвісу, кампаніі Rakuten Viber Джамел Агаўа ў інтэрвью Forbes. Мінскі офіс Viber зачынілі.

Месенджар Viber, адзін з найбольш вядомых міжнародных IT-праектаў, уваходзіць у лік рэзідэнтаў беларускага Парку высокіх тэхналогій, належыць японскай карпарацыі Rakuten.

Пасля ператрусаў з удзелам узброеных людзей у офісах «Яндэкса» і Uber 13 жніўня кампанія Viber вырашыла тэрмінова закрыць свой офіс у Мінску. Ён размяшчаўся ў самым цэнтры, блізка ад месца пратэстаў. «Ён быў адкрыты, але ў ім працавала каля 15−20% ад звычайнай колькасці людзей праз каранавірус. І мы вырашылі неадкладна зачыніць наш офіс у Мінску і папрасіць людзей працаваць аддалена».

— Мы не ведалі, чаму гэтыя людзі захапілі офісы гэтых кампаній. І мы вырашылі эвакуяваць наш офіс дзеля бяспекі. Таму што мы не ведалі, чаму гэтыя людзі захапілі офісы, мы не ведалі, ці было гэта звязана з палітыкай. У нас не было ніякай інфармацыі, — растлумачыў кіраўнік кампаніі Джамел Агауа.

Таксама ён распавёў, што двое супрацоўнікаў кампаніі і бацька яшчэ аднаго з супрацоўнікаў былі арыштаваныя без відавочных прычын. З імі працуюць адвакаты кампаніі. Аднаго ўжо адпусцілі на выхадных, другі - ў лякарні з сур’ёзнымі траўмамі, па законе ён усё яшчэ пад арыштам.

«Яны нават не пратэставалі, — растлумачыў ён. — Адзін проста знаходзіўся побач з месцам, дзе арыштоўвалі іншых, і яго забралі з астатнімі. Іншы быў назіральнікам на выбарчым участку. Ён задаў некалькі пытанняў кіраўніцтву выбарчага ўчастка, а праз 20 хвілін яго арыштавалі. І ў гэтым страху даволі складана прыняць правільнае рашэнне, каб зразумець тое, што адбываецца «.


Чытаць таксама: К каким сайтам и прокси белорусам ограничили доступ. В списке есть и гродненский


Па словах Агауа, 76% - тры чвэрці насельніцтва краіны — з’яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі Viber. «Мы заспелі пікавае выкарыстанне Viber за дзень, пакуль нас не заблакавалі, калі інтэрнэт адключылі. Каля трох-чатырох дзён Viber то ўключаўся, то адключаўся праз блакаванне ўладамі. Мы таксама працавалі над VPN, каб дазволіць людзям карыстацца Viber, нягледзячы на ​​блакаванне».

Ён адзначыў, што Viber не займаемся палітыкай. «Мы чакаем, што гвалт спыніцца. Людзі мірна пратэстуюць. І права мірна пратэставаць — жыццёва важнае. Калі ты не можаш сказаць, што не згодны, то ў цябе няма свабоды, — лічыць Агауа. — Людзі ў Беларусі мусяць вырашыць сваю будучыню».

«Офіс у Мінску можа прыняць удвая больш інжынераў, чым тая іх колькасць, якая ў нас ёсць сёння». Ён адзначыў, што ў планах было падвоіць персанал у Беларусі і інвеставаць у краіну удвая больш, чым у офіс у Мінску. Але калі сітуацыя не палепшыцца, кампанія спыніць інвестыцыі ў Беларусь. «Такое можа быць, таму што мы не можам інвеставаць у краіну, дзе людзі жывуць у страху», — патлумачыў Джамел Агау.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025