АМАП у Гродне. Ілюстрацыйнае фота
Згвалтаваныя жанчыны паступаюць у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Гродна (БХМД) альбо ў чацвёртую клінічную бальніцу. Абедзве ўстановы аховы здароўя паведамілі «Гродна Плюс», што такіх выпадкаў з 9 жніўня не было.
З 9 па 20 жніўня ў БХМД і 4 клінічную бальніцу, ва ўсе гінекалагічныя стацыянары Гродзенскай вобласці не было ні аднаго звароту жанчын з нагоды згвалтаванняў, паведаміла Людміла Бут-Гусаім, намеснік галоўнага лекара БХМД.
У бальніцу паступіла збітая цяжарная дзяўчына, якая пазней страціла дзіця, паведамлялі ў СМІ і сацсетках. Лекары абвяргаюць: 17 жніўня яе выпісалі з дыягназам «прагрэсавальная цяжарнасць».
— У яе дыягнаставана цяжарнасць малога тэрміну да 4 тыдняў. Яна выпісана з прагрэсавальнай цяжарнасцю. У яе была апаплексія яечніка, якая скончылася прыпяканнем лапараскапічным. Пацвердзілася, што цяжарнасць развіваецца. Ні аднаго следу ні пабояў, ні ўдараў, ні сінякоў у гэтай жанчыны не было. Сам факт удараў жанчына адмаўляе і подпіс стаіць яе, — сказала Людміла Бут-Гусаім.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…