Платформы «Голас», «Сумленныя людзі» і «Зубр» апублікавалі фінальную справаздачу пра прэзідэнцкія выбары і карту з фальсіфікацыямі - на ёй апынулася больш за 400 участкаў. Галоўная выснова справаздачы: выбары несапраўдныя.

Платформы атрымалі і апрацавалі выніковыя пратаколы 1310 выбарчых участкаў з 5767 па ўсёй Беларусі. Мінімум на 30% гэтых участкаў знойдзеныя фальсіфікацый, з-за чаго выбары нельга прызнаць законнымі. Патрабаванні беларусаў правесці новыя сумленныя выбары — абгрунтаваныя, паведамляе ініцыятыва.

Неадпаведнасцяў асабліва шмат па Мінску. Паводле ЦВК, у сталіцы за Ціханоўскую прагаласавалі 126 861 чалавек на 731 участку. У распараджэнні платформаў - пратаколы з 432 сталічных участкаў. Сума галасоў за Ціханоўскую ў іх ужо перавышае выніковыя дадзеныя ад ЦВК. Гэта значыць, што на самой справе за яе ў Мінску прагаласавала больш людзей, чым агучыў ЦВК.

Падобная сітуацыя па Мінскай вобласці. Калі проста сумаваць галасы ў наяўных пратаколах, то на астатнія 74% участкаў (а гэта 736 з 993) прыпадае ўсяго 0,7% галасоў за Ціханоўскую — 751 голас ад усіх 115 304.

Першы факт істотнай фальсіфікацыі - прымус да датэрміновага галасавання і завышэнне яўкі на датэрміновым галасаванні ўдвая. Акрамя таго, не ўсе змаглі прагаласаваць, доступ на выбарчыя ўчасткі 9 жніўня быў абмежаваны. Некаторыя ўчасткі працягнулі працу пасля 20:00, на многія ўчасткі прыбылі сілавыя структуры.

«Мы рыхтаваліся да глыбокага даследавання, аналізу сацыялагічных адхіленняў, пошуку незвычайных заканамернасцяў у галасаванні… А на справе выявілася, што Цэнтрвыбаркам падмануў нас так груба, што нават школьнік, які нядаўна пазнаёміўся з арыфметыкай, лёгка ўбачыць фальсіфікацыю. Гэта выклікае пачуццё глыбокага расчаравання, паколькі ЦВК нават не спрабаваў імітаваць сумленныя выбары», — адзначылі распрацоўшчыкі «Голаса».

Па наяўных пратаколах з выбарчых участкаў, вынік Лукашэнкі не можа перавышаць 61,7% (ЦВК паведаміла аб 80,1%). Але нават гэты паказчык магчымы пры ўмове, што дадзеныя ў пратаколах сумленныя і фальсіфікацый ні на адным з 1310 участкаў не было. Ініцыятыва падлічыла, што яны былі мінімум на кожным трэцім.

Платформа "Голас": "Ні адзін этап выбарчай кампаніі не быў сумленным". Апублікавалі выніковую справаздачу
«На мностве выбарчых участкаў пратаколы не вывешваліся камісіямі. Таксама зафіксавана вялікая колькасць участкаў, дзе пратаколы вывешваліся без подпісу або дзе камісіі перашкаджалі фотаздымцы пратаколаў», — сказана ў справаздачы.
Платформа "Голас": "Ні адзін этап выбарчай кампаніі не быў сумленным". Апублікавалі выніковую справаздачу

«На 59% выбарчых участкаў у Мінску ў Ціханоўскай больш галасоў па пратаколах, чым на 100% участкаў у Мінску паводле выніковых дадзеных ЦВК. Гэта значыць, што ў рэчаіснасці за Ціханоўскіую ў Мінску прагаласавала больш людзей, чым агучыў ЦВК. І выніковыя дадзеныя, агучаныя Цэнтрвыбаркамам, ніяк не звязаныя з пратаколамі галасавання», — пішуць аўтары справаздачы.

Паводле афіцыйных пратаколаў УВК з 1310 участкаў, кандыдат Аляксандр Лукашэнка набраў каля 61,7% галасоў, што істотна ніжэй выніку ад ЦВК у 80,1%.

Платформа "Голас": "Ні адзін этап выбарчай кампаніі не быў сумленным". Апублікавалі выніковую справаздачу

Карта фальсіфікацый апублікавана на платформе «Голас». Там жа — фатаграфіі пратаколаў, на падставе якіх праводзіўся аналіз. У працэсе загрузкі - фатаграфіі бюлетэняў.

Платформа "Голас": "Ні адзін этап выбарчай кампаніі не быў сумленным". Апублікавалі выніковую справаздачу
  • Сіні - перамога кандыдата супадае ў пратаколе камісіі і дадзеных «Галасы»
  • Чырвоны — галасоў за кандыдата ў «Голасе» больш, чым у афіцыйным пратаколе (фальсіфікацыя)
  • Шэры — на участках недастаткова дадзеных для высновы аб сумленнасці працы выбарчай камісіі

Такія вынікі атрымалі на аснове адказаў карыстальнікаў з пацверджаным нумарам тэлефона:

Платформа "Голас": "Ні адзін этап выбарчай кампаніі не быў сумленным". Апублікавалі выніковую справаздачу

Фінальная справаздача стане адным з кампанентаў пазову, які адвакаты Каардынацыйнага Савета накіруюць у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Гэта неабходна, каб абараніць права беларускага народа на правядзенне новых сумленных выбараў.

Таксама гэтая справаздача ўжо выкарыстоўваецца ў якасці доказнай базы для міжнароднай супольнасці - з мэтай непрызнання законнасці мінулых выбараў кіраўніцтвам іншых краін.