Новости

Гарвыканкам не ўзгадніў акцыю 20 жніўня. Пяпярэдні мітынг у Гродне таксама прызналі несанкцыянаваным

Гродзенскі гарвыканкам не задаволіў просьбу ўзгадніць правядзенне масавага мерапрыемства на плошчы Леніна 20 жніўня. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой сказаў, што акцыю 19 жніўня прызналі несанкцыянаванай, бо заяўкі на яе не паступала.

Апавяшчэнне аб масавым мерапрыемстве — мітынгу — 20 жніўня ў гарвыканкам падаў Ежы Грыгенча. У той жа дзень яму далі афіцыйны адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Зоі Кулешы. У ім сказана, што ўлады не ўзгадняюць мітынг праз невыкананне арт. 5 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» («Заява аб правядзенні масавага мерапрыемства»).

Якія менавіта патрабаванні артыкула не былі выкананыя, рэдакцыі Hrodna.life высветліць не ўдалося.

20 жніўня Мечыслаў Гой патлумачыў, што акцыю 19 жніўня гарадскія ўлады прызналі несанкцыянаванай, бо не было пададзена заяўкі на яе правядзенне. Пра гэта ён распавёў тэлеканалу «Гродно Плюс».

Масавыя мітынгі на плошчы Леніна праходзілі з 13 жніўня. 14 жніўня да прысутных выйшаў Мечыслаў Гой, 17 жніўня — дэпутаты Нацыянальнага сходу, кіраўнік гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня гарвыканкама і іншыя чыноўнікі. Дыялогу не атрымалася.

Чытайце таксама: Мэр Гродна: «За сабой пакідаем права на прыняцце ўсіх законных мераў». Пратэстоўцы здзівіліся абвінавачванням

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025