У Следчы камітэт вобласці паступіла 15 заяў аб гвалце пратэстоўцаў да сілавікоў, знішчэння і пашкоджання маёмасці. Таксама больш за 100 жыхароў вобласці звярнуліся з заявамі аб атрыманні цялесных пашкоджанняў пры іх затрыманні супрацоўнікамі праваахоўных органаў, паведамляе Следчы камітэт.
Праводзіцца праверка. У першую чаргу апытваюць заяўнікаў і відавочцаў, урачоў, праводзяць судмедэкспертызу і праглядаюць фота і відэа. Агледзелі больш за 100 мабільных тэлефонаў, канфіскавалі відэазапісы з камер гадароў і запісы з відэарэгістратараў аўтамабіляў.
З 13 жніўня дзясяткі следчых у кругласутачным рэжыме займаюцца праверкай заяў. «На жаль, значная колькасць грамадзян не жадае звяртацца з заявай альбо зусім адмаўляецца ад яўкі ў Следчы камітэт для дачы тлумачэнняў», — паведамілі ў ведамстве.