Каля Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» сабраліся людзі ў падтрымку працоўных. Міліцыя папярэджвала, што акцыя несанкцыянаваная, піша «АвтоГродно».

Людзі прыйшлі падтрымаць табачную фабрыку ў Гродне. Міліцыя: гэта несанкцыянаваная акцыя
Людзі прыйшлі падтрымаць табачную фабрыку ў Гродне. Міліцыя: гэта несанкцыянаваная акцыя
Людзі прыйшлі падтрымаць табачную фабрыку ў Гродне. Міліцыя: гэта несанкцыянаваная акцыя

Учора на мітынгу на плошчы Леніна дырэктар стадыёна «Нёман» Віктар Шумель сказаў, што кіраўніцтва тытунёвай фабрыкі спрабуе «купіць» працоўных, каб тыя не страйкавалі. Ён заклікаў іх не весціся на «зарплату па 500».

Па крыніцах Hrodna.life, не ўсе супрацоўнікі фабрыкі падтрымліваюць страйк.

Людзі прыйшлі падтрымаць табачную фабрыку ў Гродне. Міліцыя: гэта несанкцыянаваная акцыя
Фота: t.me/autogrodnoby
Людзі прыйшлі падтрымаць табачную фабрыку ў Гродне. Міліцыя: гэта несанкцыянаваная акцыя
Фота ад чытача Hrodna.life

Валанцёры прывезлі прысутным ваду.

У 18:18 працоўныя тытунёвай фабрыкі яшчэ не выйшлі, хоць змена ўжо скончылася. Пра гэта Hrodna.life распавёў чытач, які знаходзіўся там. Праз хвілін 10 гродзенцы, не дачакаўшыся работнікаў тытунёвай, пайшлі на плошчу Леніна, паведаміў S13.

14 жніўня работнікі «тытункі» далучыліся да пратэстаў на прадпрыемствах. Яны выйшлі на месцы і адмовіліся працаваць, а пасля сустрэліся з кіраўніцтвам фабрыкі і падрыхтавалі ліст са сваімі патрабаваннямі, пісаў «Вечерний Гродно».

Чытайце таксама: