У Гродзенскай вобласці з 10 па 12 жніўня суды вобласці разгледзелі каля 1200 адміністрацыйных матэрыялаў, з якіх каля 700 — у судах Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада Гродна. Большасць з іх распачалі за мірныя акцыі паводле арт 23.34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

За ўдзел у акцыі караюць штрафам да 30 базавых велічынь або адміністрацыйным арыштам. У Гродне арыштавалі 25% затрыманых, гэта значыць прыкладна 175 чалавек, паведамляе grodnonews.by.

Грамадзяне могуць абскардзіць рашэнне суда. Скаргу падаюць на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння пастановы ў раённы суд, які накіроўвае матэрыялы справы ў абласны суд.

Вынесеныя раённым судом судовыя пастановы не ўступілі ў законную сілу. Гэта значыць, што штрафы не трэба выплачваць. Ёсць выпадкі, калі грамадзяне аплацілі штраф да ўступлення ў сілу пастановы. Тады пастанова, калі яе не змянілі, лічыцца выкананай. Калі ж яна была адменена або зменена, грошы вяртаюцца.

У органы пракуратуры вобласці скаргі пратэстоўцаў на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях не паступалі, паведамляе grodnonews.by.