Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Гродне вывешваюць польскія сцягі, а “падобныя рэчы будуць спыненыя кардынальным чынам”. Пра гэта ён сказаў 19 жніўня на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Тыя, хто сёння, асабліва за мяжой (гэта ўжо відавочна), шашкі точыць, атрымае сур’ёзны адпор. Гэта не галаслоўна. Ужо ў Гродне вывешваюць польскія сцягі. Гэта недапушчальна. І падобныя рэчы будуць спыненыя кардынальным чынам”, – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ён згадаў мітынгі ў падтрымку дзеючай улады, у якіх прынялі ўдзел каля 100 тыс. беларускіх грамадзян.