Навіны

У Гродне стварылі страйкам: у яго ўвайшлі прадстаўнікі 22 прадпрыемстваў

18 августа в Гродно объявили о создании стачечного комитета. Заявки на участие подали 22 предприятия. Среди них ОАО «ГродноАзот», ОАО «Авиакомпания Гродно», ЧУП Автодоктор, ОАО «Белкард», ОАО «Белтапаз», ОАО «Гродножилстрой», ОАО «Гроднопромстрой», ПУ «Гродногаз», ОАО «Радиоволна».

18 жніўня ў Гродне абвясцілі аб стварэнні страйкавага камітэта. Заяўкі на ўдзел падалі 22 прадпрыемствы. Сярод іх ААТ «Гродна Азот», ААТ «Авіякампанія Гродна», ПУП «Аўтадоктар», ААТ «Белкард», ААТ «Белтапаз», ААТ «Гроднажылбуд», ААТ «Гроднапрамбуд», ПУ «Гроднагаз», ААТ «Радыёхваля».

У гэты ж дзень у аблвыканкаме прайшла сустрэча губернатара Уладзіміра Краўцова з кіраўнікамі буйных прадпрыемстваў горада. Там абмяркоўвалі ліст ад Савета Міністраў.

«Удзел у забастоўках, якія праводзяцца нязгодна з працоўным заканадаўствам, з’яўляецца парушэннем працоўнай дысцыпліны і цягне за сабой прымяненне мер адказнасці», — у прыватнасці, паведамлялася ў лісце. Журналістаў на сустрэчу не пусцілі.

Прадстаўнікам грамадскасці Гродна пасля сустрэчы ў губернатара перадалі рашэнне гарвыканкама дазволіць масавыя мерапрыемствы на плошчы Леніна, Савецкай і ў Каложскім парку, а таксама ліст, адрасаваны грамадскасці горада.

«Пры паступленні паведамлення аб правядзенні масавых мерапрыемствах будзе забяспечана медыцынскае, тэхнічнае і інфармацыйнае суправаджэнне», гаворыцца ў дакуменце. Таксама там паведамляецца, што ўсе затрыманыя за ўдзел у масавых мерапрыемствах ужо вызваленыя, а па ўсіх фактах зваротаў грамадзян аб прычыненні шкоды здароўю арганізаваны разбіральніцтвы.

Прадстаўнікі грамадскасці просяць старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова прыйсці на мітынг на плошчы Леніна ў 19.00, каб прадставіць пазіцыю кіраўніцтва вобласці па падзеях у краіне і расказаць аб выніках сустрэчы з кіраўнікамі прадпрыемстваў.

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025