Навіны

«Не дамо беларускаму тэлебачанню карцінку засмечанай плошчы». Пратэстоўцы прыбіраюць смецце пасля мітынгаў у Гродне і іншых гарадах

Пасля шматтысячных мітынгаў у цэнтры Гродна за апошнія тры дні не засталося смецця. Пратэстоўцы-гродзенцы прыбіраюць за сабой, хоць ніхто іх пра гэта адмыслова не просіць. Hrodna.life знайшоў дваіх валанцёраў, якія займаліся уборкай пасля мітынгаў. Адзін з іх фатограф, другі - музыка.

Ілля Гелей, фатограф

«Якое там — я арганізаваў, супакойся, — кажа Ілля Гелей, гродзенскі фатограф. — Проста ўбачыў, што скрыні перапоўненыя, смецце ўжо вакол валяецца. Пайшоў у бліжэйшую краму, купіў пачак пакетаў для смецця па 120 літраў. Стаў збіраць з зямлі і перасыпаць з сметніцы. Хлопцы, што міма ішлі, сталі дапамагаць. Потым разабралі пакеты і пайшлі прыбіраць уздоўж усёй вуліцы і далей на плошчы. За імі іншыя падышлі з пакетамі. Так усё і прыбралі. Я нават нічога не здымаў. А навошта? Зрабілі працу і далей пайшлі».


Чытайце таксама: «У нас нет другого пути, мы должны дойти до победы». Гродненцы прошли по городу с огромным флагом


«Людзі ўзялі і прыбралі. Ніхто не прасіў, — распавёў Ігар Банцар, лідэр гурта «Mister X». — Гэта самаарганізацыя, пра якую раней толькі гаварылі. Не трэба было нам ніякага ўказання зверху. Я нават не ведаю асабіста людзей, з якімі прыбіралі плошчу. Хлопец адзін казаў: «Мне чыста па кайфу папрацаваць — ніякага гвалту».

Ігар Банцар, музыка

Фатаграфій мы не рабілі. Гэта не пытанне піяру. Проста прыйшлі і прыбралі. Гэта той самы нізавы актывізм — кожны на сваім узроўні робіць, што можа. Ну, а яшчэ хлопцы жартавалі - «не дамо БТ карцінку засмечанай плошчы».

Пратэстоўцы-беларусы прыбіраюць за сабой не толькі ў Гродне. Блогер з Мінска піша: «На беларускай пратэсце на „Рызе“ ёсць дзядзечка, які ходзіць і пытаецца, у каго ёсць нейкае смецце і збірае яго ў пакет, каб усё вакол было акуратна. Беларусы найлепшыя)».

Колькі каштуе прыборка смецця?

Згодна з пастановай Савета Міністраў № 49, 2019 года арганізатар масавага мерапрыемства павінен аплаціць паслугі па ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні, а таксама ўборцы тэрыторыі. За абслугоўванне мерапрыемства з удзелам больш за 1000 чалавек трэба было б заплаціць 250 базавых велічынь (6 750 рублёў).

twitter.com/maxim_nm/status/1 293 994 620 247 060 480?ref_src=twsrc%5Etfw

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025