Пасля шматтысячных мітынгаў у цэнтры Гродна за апошнія тры дні не засталося смецця. Пратэстоўцы-гродзенцы прыбіраюць за сабой, хоць ніхто іх пра гэта адмыслова не просіць. Hrodna.life знайшоў дваіх валанцёраў, якія займаліся уборкай пасля мітынгаў. Адзін з іх фатограф, другі - музыка.

Ілля Гелей, фатограф

«Якое там — я арганізаваў, супакойся, — кажа Ілля Гелей, гродзенскі фатограф. — Проста ўбачыў, што скрыні перапоўненыя, смецце ўжо вакол валяецца. Пайшоў у бліжэйшую краму, купіў пачак пакетаў для смецця па 120 літраў. Стаў збіраць з зямлі і перасыпаць з сметніцы. Хлопцы, што міма ішлі, сталі дапамагаць. Потым разабралі пакеты і пайшлі прыбіраць уздоўж усёй вуліцы і далей на плошчы. За імі іншыя падышлі з пакетамі. Так усё і прыбралі. Я нават нічога не здымаў. А навошта? Зрабілі працу і далей пайшлі».


Чытайце таксама: «У нас нет другого пути, мы должны дойти до победы». Гродненцы прошли по городу с огромным флагом


«Людзі ўзялі і прыбралі. Ніхто не прасіў, — распавёў Ігар Банцар, лідэр гурта «Mister X». — Гэта самаарганізацыя, пра якую раней толькі гаварылі. Не трэба было нам ніякага ўказання зверху. Я нават не ведаю асабіста людзей, з якімі прыбіралі плошчу. Хлопец адзін казаў: «Мне чыста па кайфу папрацаваць — ніякага гвалту».

Ігар Банцар, музыка

Фатаграфій мы не рабілі. Гэта не пытанне піяру. Проста прыйшлі і прыбралі. Гэта той самы нізавы актывізм — кожны на сваім узроўні робіць, што можа. Ну, а яшчэ хлопцы жартавалі - «не дамо БТ карцінку засмечанай плошчы».

Пратэстоўцы-беларусы прыбіраюць за сабой не толькі ў Гродне. Блогер з Мінска піша: «На беларускай пратэсце на „Рызе“ ёсць дзядзечка, які ходзіць і пытаецца, у каго ёсць нейкае смецце і збірае яго ў пакет, каб усё вакол было акуратна. Беларусы найлепшыя)».

Колькі каштуе прыборка смецця?

Згодна з пастановай Савета Міністраў №49, 2019 года арганізатар масавага мерапрыемства павінен аплаціць паслугі па ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні, а таксама ўборцы тэрыторыі. За абслугоўванне мерапрыемства з удзелам больш за 1000 чалавек трэба было б заплаціць 250 базавых велічынь (6 750 рублёў).

Редакторка спецпроектов, репортерка, фотографка и видеографка. В журналистике с 2015 года. Участвовала в разработке концепции ребрендинга издания «Твой стыль» и создании «Hrodna.life». По образованию Ирина инженер-механик, поэтому не боится технически сложных форматов.

Чаще всего пишет социальные репортажи. Любимое дело — изобретать велосипед и ставить амбициозные цели для всех, кто не успел спрятаться.

Материалы Ирины Новик были отмечены дипломами многих конкурсов.