Гродненцы у ворот тюрьмы ждут, когда выпустят задержаных, 12 августа
Беларуская асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя масмедыі» выступіла з заявай у падтрымку затрыманых журналістаў. Асацыяцыя аб’ядноўвае 15 недзяржаўных СМІ. Hrodna.life таксама ўваходзіць у гэта аб’яднанне.
Выдаўцы падкрэслілі - падчас прэзідэнцкай кампаніі правы журналістаў і СМІ парушаліся. Пасля выбараў пачаліся затрыманні, пагрозы і збіццё. За 5 дзён пасля 9 жніўня затрымалі 68 журналістаў, з іх на 14 жніўня 23 чалавекі застаюцца пад вартай.
«Мы патрабуем вызваліць затрыманых ні ў чым не вінаватых людзей, спыніць гвалт у краіне і «разгоны-хапуны», па сутнасці, генацыд мірных грамадзян, нязгодных з вынікамі выбараў. Прыцягнуць да адказнасці тых, хто дазваляе гэта рабіць, і спагнаць з іх нанесены маральны і матэрыяльны ўрон людзям і гаспадаркам рэгіёнаў.
Мы патрабуем вызваліць усіх затрыманых журналістаў і прыцягнуць да адказнасці тых, хто перашкаджаў і перашкаджае ім займацца прафесійнай дзейнасцю.
Мы патрабуем забяспечыць захаванне законнасці па свабодзе доступу да інфармацыі і спыніць тэндэнцыйнае асвятленне падзей у краіне праз дзяржсмі, паклёп, навешванне «цэтлікаў» і распальванне нацыянальнага канфлікту", — гаворыцца ў звароце.
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…