Беларуская асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя масмедыі» выступіла з заявай у падтрымку затрыманых журналістаў. Асацыяцыя аб’ядноўвае 15 недзяржаўных СМІ. Hrodna.life таксама ўваходзіць у гэта аб’яднанне.

Выдаўцы падкрэслілі - падчас прэзідэнцкай кампаніі правы журналістаў і СМІ парушаліся. Пасля выбараў пачаліся затрыманні, пагрозы і збіццё. За 5 дзён пасля 9 жніўня затрымалі 68 журналістаў, з іх на 14 жніўня 23 чалавекі застаюцца пад вартай.

«Мы патрабуем вызваліць затрыманых ні ў чым не вінаватых людзей, спыніць гвалт у краіне і «разгоны-хапуны», па сутнасці, генацыд мірных грамадзян, нязгодных з вынікамі выбараў. Прыцягнуць да адказнасці тых, хто дазваляе гэта рабіць, і спагнаць з іх нанесены маральны і матэрыяльны ўрон людзям і гаспадаркам рэгіёнаў.

Мы патрабуем вызваліць усіх затрыманых журналістаў і прыцягнуць да адказнасці тых, хто перашкаджаў і перашкаджае ім займацца прафесійнай дзейнасцю.

Мы патрабуем забяспечыць захаванне законнасці па свабодзе доступу да інфармацыі і спыніць тэндэнцыйнае асвятленне падзей у краіне праз дзяржсмі, паклёп, навешванне «цэтлікаў» і распальванне нацыянальнага канфлікту", — гаворыцца ў звароце.


Hrodna.life — сярод найлепшых рэгіянальных СМІ Беларусі: наш рэйтынг MediaIQ за апошні квартал вырас

Hrodna.life назвалі найлепшым рэгіянальным сайтам 2019 года ў Беларусі