«Будзем стаять, колькі атрымаецца». Жанчыны Гродна вышлі у знак салідарнасці з затрыманымі

Больш за 300 жанчын з кветкамі сталі ў жывы ланцуг па абодва бакі дарогі ў раёне аўтавакзала. Многія з іх — у белым. Усе — з кветкамі. Організатаркі распавялі Hrodna.life, што выйшлі па прыкладу менскіх дзяўчат, каб падтрымаць затрыманых пасля выбараў. Колькасць удзельніц пастаянна расце.

Збірала жанчын Ліза. Менш чым за гадзіну ў групу дадалося больш за 700 удзельніц. Сярод іх мастачка Дар’я Темра.

Ліза кажа, што мэта мірнай акцыі - паказаць салідарнасць гродзенцаў і гродзенак. «Апошняй кропляй для мяне стала затрыманне Руслана Кулевіч, якога я вельмі люблю».


Задержали журналиста Hrodna.life Руслана Кулевича и его жену: ОМОН силой вытащил их из магазина


«ОМОНовец орал, что расстрелял бы таких как мы». Жена репортера Hrodna.Life, — о жестком задержании, «помеченных» ОМОНом и беременности


Акцыя пачалася, а 13:45 і працягвалася больш за 2 гадзіны. «Спачатку дзяўчат было каля 50, праз гадзіну — больш за сотню, на 15.30 — ужо больш за 300 чалавек.

«Будзем стаяць, колькі атрымаецца» — кажа Ліза.

У чаце ўдзельніцы пішуць, што едуць і хутка далучацца да групы.

«Главное, мирно, девочки!»

«Девочки, вы моя гордость! мечтаю быть рядом, но дочку не с кем оставить! спасибо вам за это, у меня слезы!!!».

«Девочки! Никуда не уходим! Мы ничего не нарушаем! Стоим мирно, тихо, спокойно, ничего не кричим, только добро и любовь».

Жыхары суседніх дамоў прыносяць жанчынам ваду, машыны сігналяць, праязджаючы міма іх. Незнаёмы мужчына прынёс шмат кветак і раздаў новым удзельніцам жывога ланцуга. Мінакі таксама купляюць кветкі, раздаюць дзяўчатам і далучаюцца ланцуга. Іншыя асуджаюць і спрачаюцца.

16.30: Чытачы пішуць, што ланцуг на аўтавакзале расцягнулася амаль да кінатэатра Усход.
Журналістка Hrodna.Life паведаміла, што міліцыя ўжо некалькі разоў папярэджвала аб адказнасці за несанкцыянаванае мерапрыемства і заклікала разысьціся.
Наша чытачка перадае: «Цяпер ўвесь аўтобус лаяўся з бабуляй, якая даказвала, што ўсе бандыты, якія хочуць вайны. Яе заткнуў нейкі дзядуля словамі: «Бабуля, вы маску надзеньце, а то АМАП ваш любімы вас зараз запакуе».

Каля 17.15 у Гродне на праспекце Касманаўтаў міліцыя спрабавала затрымаць мужчыну. Жанчыны адбілі яго. Ён змог уцячы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025