Афіцыйны прафсаюз “Гродна Азот” (у тым ліку і завода “Хімвалакно”) звярнуўся да старшыні Белхімпрафсаюза. “Для зніжэння сацыяльнай напружанасці” работнiкi “Азота” патрабуюць звярнуцца ў Генпракуратуру для праверкі падліку галасоў на выбарах.
Ліст у Рэспубліканскі камітэт “Белхімпрафсаюза” ад 12 жнiўня падпісаны старшынямі прафкамаў ААТ “Гродна Азот” А.П. Рожынскім і філіяла завода “Хімвалакно” В.А. Курбат.
Афіцыйная першасная прафсаюзная арганізацыя “Гродна Азот” з правамі адзінай (у тым ліку і прафсаюз “Хімвалакно”) патрабуе звярнуцца ад імя ўсёй арганізацыі Белхімпрафсаюза:
- у Генпракуратуру з прапановай правесці праверку правільнасці працэдуры падліку галасоў на выбарах і несвоечасоваму абнародаванню пратаколаў па кожным выбарчым участку ў Гродне,
- да мясцовай улады і ў МУС з патрабаваннем неадкладна спыніць жорсткасць, празмернае прымяненне сілы і неабгрунтаваныя затрыманні мірных пратэстантаў,
- у Міністэрства сувязі і інфармацыі і аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце з прапановай неадкладна аднавіць бесперабойную працу інтэрнэту ў краіне, бо “адсутнасць доступу да інфармацыі аб тым, што адбываецца, змушае людзей выходзіць на вуліцы і шукаць яе там”.
Таксама аўтары звароту падкрэслілі, што Прафсаюз павінны выконваць нейтралітэт падчас электаральнай кампаніі і з павагай ставіцца да меркавання і выбару кожнага сябра прафсаюза. Працоўныя выступаюць за захаванне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. У прафсаюзе “Гродна Азота” і завода “Хімвалакно” знаходзяцца 13 274 чалавекі.
Чытайце таксама: У Гродне пачалася забастоўка на Паўднёвым рынку
“Калі спыніць “Азот”, горад выбухне”
12 жніўня, калі пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра страйк на некалькіх цэхах “Гродна Азот”, на сувязь з выданнем “Наша Н**а” выйшла прэс-служба прадпрыемства.
«Праца ідзе ў штатным рэжыме, – паведамілі там. – Не варта верыць телеграм-каналам. Калі б наша прадпрыемства спыніла працу, тут адбылася б тэхнагенная катастрофа. Горад бы выбухнуў».
Небяспеку спынення “Гродна-Азот” пацвердзіў і Андрэй Ханевіч, старшыня арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ “Гродна Азот”. Ён, у сваю чаргу, 10 жніўня накіраваў заяву з патрабаваннем перагледзець вынікі выбараў у ЦВК. Яго падтрымаў актыў з 20 чалавек.
Чытайце таксама: «Гродно Азот» возвращается к работе по пятидневке. «Чтобы не бегали по пикетам»
«Спыніць тут вытворчасць – небяспечна для горада і краіны. Мы не ворагі самі сабе, – сказаў Ханевіч. – На мой погляд, на прадпрыемстве больш за 90 працэнтаў работнікаў не згодныя з вынікамі выбараў, яны галасавалі не толькі за Святлану, але і за іншых кандыдатаў, але не за дзеючага кіраўніка дзяржавы».
Чытайце таксама: «Нечага сына, я думала, адаб’ю ў іх». Пра што казалі людзі пад гродзенскай турмой пасля затрыманняў 9 жніўня




