На Паўднёвым рынку ў Гродне — страйк, паведамілі Hrodna.life двое чытачоў незалежна адзін ад аднаго. Прадпрымальнікі маюць намер не працаваць некалькі дзён.

«Усё там гудзіць, машын куча сігналяць, людзей мора, паляцелі мянты ўжо туды!», — паведаміў сведка.

Каля 11:50 бок рынку на вялікай хуткасці праехала машына хуткай з маякамі.

«Прыбеглі тры дзяўчыны, раскрычаліся: зачыняецца! Пойдзем ратаваць людзей! Там забіваюць», — распавяла карэспандэнту Hrodna.Life адна з прадаўцоў на рынку.

Яна дадала, што закрыццё гандлёвых кропак пачалося паміж 10.00 і 11.00 12 жніўня. АМАПу і міліцыі на рынку няма і не было, сведчаць прадаўцы. Практычна ўсе шапікі на рынку цяпер зачыненыя.

У Гродне пачалася забастоўка на Паўднёвым рынку
У Гродне пачалася забастоўка на Паўднёвым рынку
У Гродне пачалася забастоўка на Паўднёвым рынку
У Гродне пачалася забастоўка на Паўднёвым рынку
У Гродне пачалася забастоўка на Паўднёвым рынку

Прадаўцы б/у аўтазапчастак на Паўднёвым рынку ў Гродне закрываюць свае кропкі проста цяпер. Яны далучаюцца да пратэсту, кажа адзін з прадаўцоў, Віктар. Мінімум да панядзелка ніхто з іх не будзе працаваць, перадаў карэспандэнт Hrodna.Life.

У Гродне пачалася забастоўка на Паўднёвым рынку

У адміністрацыі рынка Гродна інфармацыю пра сённяшнюю забастоўку прадпрымальнікаў пракаментавалі «Нашай Н**е»:

«Сёння аб 11-й гадзіне каля 250 прадпрымальнікаў згарнулі гандаль і сышлі», — адзначыў прадстаўнік адміністрацыі. Усяго на рынку каля 2000 гандлёвых месцаў.

Чытайце таксама: