Інфармацыю пра колькасць затрыманых за апошнія дні ў Гродне 12 жніўня пракаментаваў Hrodna.life прэс-сакратар УУС Аблвыканкама Яўген Дудко. Паводле яго слоў, за 9−10 жніўня ў час пратэстаў затрымалі каля 300−400 чалавек. 11 жніўня — меншая лічба.

«Мы не даем лічбы наогул. Вы не ўяўляеце, як яны плаваюць «, — сказаў Яўген Дудко. Ён патлумачыў, што людзей затрымліваюць, і ўжо ў РАУС вырашаюць, як з імі паступіць. З некаторымі праводзяць тлумачальную гутарку і адпускаюць, на іншых складаюць пратаколы, таму так цяжка ацаніць рэальную колькасць.

Паводле яго слоў, за 9−10 жніўня ў Гродне было затрымана каля 300−400 чалавек. 11 жніўня затрыманых было менш, дакладная лічба невядомая: «У нас не Цэнтрвыбаркам, мы лічбы не лічым».

12 жніўня ў Telegram-канале «Гродненские сливы» з’явілася інфармацыя пра 900 затрыманых за тры дні. Яўген Дудко сцвярджае, што затрыманых было значна менш.

Чытайце таксама: