На Паўднёвым рынку ў Гродне — страйк, паведамілі Hrodna.life двое чытачоў незалежна адзін ад аднаго. Прадпрымальнікі маюць намер не працаваць некалькі дзён.
«Усё там гудзіць, машын куча сігналяць, людзей мора, паляцелі мянты ўжо туды!», — паведаміў сведка.
Каля 11:50 бок рынку на вялікай хуткасці праехала машына хуткай з маякамі.
«Прыбеглі тры дзяўчыны, раскрычаліся: зачыняецца! Пойдзем ратаваць людзей! Там забіваюць», — распавяла карэспандэнту Hrodna.Life адна з прадаўцоў на рынку.
Яна дадала, што закрыццё гандлёвых кропак пачалося паміж 10.00 і 11.00 12 жніўня. АМАПу і міліцыі на рынку няма і не было, сведчаць прадаўцы. Практычна ўсе шапікі на рынку цяпер зачыненыя.
Прадаўцы б/у аўтазапчастак на Паўднёвым рынку ў Гродне закрываюць свае кропкі проста цяпер. Яны далучаюцца да пратэсту, кажа адзін з прадаўцоў, Віктар. Мінімум да панядзелка ніхто з іх не будзе працаваць, перадаў карэспандэнт Hrodna.Life.
У адміністрацыі рынка Гродна інфармацыю пра сённяшнюю забастоўку прадпрымальнікаў пракаментавалі «Нашай Н**е»:
«Сёння аб 11-й гадзіне каля 250 прадпрымальнікаў згарнулі гандаль і сышлі», — адзначыў прадстаўнік адміністрацыі. Усяго на рынку каля 2000 гандлёвых месцаў.
Чытайце таксама:
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…