На Паўднёвым рынку ў Гродне – страйк, паведамілі Hrodna.life двое чытачоў незалежна адзін ад аднаго. Прадпрымальнікі маюць намер не працаваць некалькі дзён.
«Усё там гудзіць, машын куча сігналяць, людзей мора, паляцелі мянты ўжо туды!», – паведаміў сведка.
Каля 11:50 бок рынку на вялікай хуткасці праехала машына хуткай з маякамі.
«Прыбеглі тры дзяўчыны, раскрычаліся: зачыняецца! Пойдзем ратаваць людзей! Там забіваюць», – распавяла карэспандэнту Hrodna.Life адна з прадаўцоў на рынку.
Яна дадала, што закрыццё гандлёвых кропак пачалося паміж 10.00 і 11.00 12 жніўня. АМАПу і міліцыі на рынку няма і не было, сведчаць прадаўцы. Практычна ўсе шапікі на рынку цяпер зачыненыя.
Прадаўцы б/у аўтазапчастак на Паўднёвым рынку ў Гродне закрываюць свае кропкі проста цяпер. Яны далучаюцца да пратэсту, кажа адзін з прадаўцоў, Віктар. Мінімум да панядзелка ніхто з іх не будзе працаваць, перадаў карэспандэнт Hrodna.Life.

У адміністрацыі рынка Гродна інфармацыю пра сённяшнюю забастоўку прадпрымальнікаў пракаментавалі “Нашай Н**е”:
“Сёння аб 11-й гадзіне каля 250 прадпрымальнікаў згарнулі гандаль і сышлі”, — адзначыў прадстаўнік адміністрацыі. Усяго на рынку каля 2000 гандлёвых месцаў.
Чытайце таксама:







