Мария Колесникова рядом с участком для голосования. Фото: Надежда Вишневская
Прадстаўнічка аб’яднаных штабоў Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы Марыя Калеснікава прагаласавала на ўчастку ў гімназіі № 42 у Мінску. Яна пагутарыла з прэсай, у тым ліку з журналісткай Hrodna.life.
Першыя пытанні тычыліся затрымання Калеснікавай вечарам 8 жніўня. Каля 22.40 яе затрымалі на выхадзе са штаба і сілай пасадзілі ў мікрааўтобус. Ужо праз 20 хвілін яе адпусцілі, сказаўшы, што, нібыта, пераблыталі яе з іншым чалавекам.
«Мяне даставілі [на вячэру — рэд.] пад гром апладысментаў людзей, якія бачылі мяне ў гэтым мікрааўтобусе. Вечар прайшоў выдатна», — распавяла пра інцыдэнт, усміхаючыся, Марыя Калеснікава. Яна не ведае, ці было яе затрыманне выпадковым, але адзначае, што супрацоўнікі органаў паводзілі сябе карэктна.
Калеснікава выказалася і пра затрыманні давераных асоб Святланы Ціханоўскай, якія прайшлі 6−8 жніўня ў розных гарадах Беларусі.
«Гэта оказывание ціску на людзей, якія пойдуць на ўчасткі, і на нас у тым ліку. Але інструменты запалохвання не працуюць», — лічыць Марыя.
«Сёння свята, сёння вырашаецца будучыня Беларусі», — сказала Марыя на ўчастку. Каментаваць надзвычай высокую яўку на датэрміновым галасаванні яна не стала. Да 12.00 прагаласавала, паводле афіцыйных дадзеных, больш за 50% выбаршчыкаў - ЦВК лічыць, што выбары адбыліся. «Давайце дачакаемся афіцыйных і альтэрнатыўных вынікаў. Пратаколы яшчэ не падпісаныя», — сказала Калеснікава.
Аб планах на вечар 9 жніўня Калеснікава не расказала. Супрацоўнікі штаба, якія былі з ёй, патлумачылі, што ў 22.00 будзе ўключэнне з прэс-цэнтра штаба, падчас якога яны ўсё раскажуць.
«Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь у праве рабіць тое, што лічыць патрэбным для абароны сваіх галасоў. Мы не заклікаем выходзіць на вуліцу, мы заклікаем карыстацца рабочымі законнымі інструментамі. Але ў кожнага грамадзяніна ёсць права вырашаць, як ён правядзе сённяшні вечар», — адказала Hrodna.life Калеснікава на пытанне пра заклікі ў тэлеграм-каналах збірацца ўвечары ў цэнтры Мінска. Сама яна затрымання не баіцца: «Я кожны вечар шпацырую па горадзе і не баюся затрымання».
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…