Сем чалавек са штаба Святланы Ціханоўскай былі затрыманыя ўчора або сёння. Некаторым з іх далі «суткі», што прад’яўляюць астатнім — пакуль невядома, піша TUT.BY.

Як паведаміла прэс-сакратар кандыдата Ганна Красуліна, на раніцу 9 жніўня затрыманыя: начальнік штаба, давераная асоба Марыя Мароз, давераныя асобы кандыдата Алег Майсееў, Таццяна Канеўская, Юрый Уласаў, Андрэй Смалянчук атрымаў 15 сутак, давераная асоба ў Гродне Дзмітрый Ціт не выходзіць на сувязь, давераная асоба ў Гродне Павел Мелькоўскі быў асуджаны на 5 сутак, яго машына са 100 тысячамі ўлётак канфіскавана. Затрыманага ўчора члена каманды Антона Сташэўскага перавялі ў Следчы камітэт.

— На жаль, шмат пра каго мы не можам атрымаць далейшую інфармацыю — дзе яны знаходзяцца, што ім прад’яўлена і г. д., — адзначылі ў штабе.

Чытайце таксама: