Навіны

На сем сутак асудзілі давераную асобу Ціханоўскай, які зняў правакацыю супраць сябе на відэа

Каардынатара ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай з Мастоўскага раёну Аляксандра Мілюка, які зьняў правакацыю супраць сябе на відэа, асудзілі за «дробнае хуліганства» на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Пастанову прыняў суд Мастоўскага раёну 7 жніўня, піша С**бода.

Мілюка прызналі вінаватым у тым, што парушаў грамадзкі парадак, чапляўся да грамадзянаў, нецэнзурна лаяўся ў Мастах 3 ліпеня.

Справу разглядаў судзьдзя Дзьмітры Цівунчык. Пацярпелым у справе праходзіў грамадзянін Расеі Валянцін Жураўлёў. Сьведкамі выступілі супрацоўнікі ДАІ Віталь Пляскач і Драбіновіч, а таксама ідэоляг Мастоўскага райвыканкаму Сяргей Дзяйкала.

Па словах Жураўлёва, ён пераблытаў Мілюка зь іншым чалавекам, які павінен быў яму грошы, таму пачаўся канфлікт на вуліцы. Мілюк сваёй віны не прызнаў цалкам.

Жураўлёў ужо адсядзеў у сувязі з гэтай ж сытуацыяй за дробнае хуліганства 15 дзён.

Аляксандар абдымае жонку перад судовым паседжаньнем 3 жніўня, архіўнае фота

Што адбывалася раней?

Гісторыя пачалася месяц таму і складаецца зь некалькіх частак.

Аляксандру Мілюку 34 гады, ён жанаты, мае трох сыноў ад 3 да 12 гадоў. Працуе зваршчыкам у Мастоўскім ПМК. Раней быў судзімы за махлярства, судзімасьць пагашаная. Сёлета зьбіраў подпісы за Сьвятлану Ціханоўскую.

3 ліпеня ён ішоў дадому з малым сынам. На вуліцы да яго прычапіўся незнаёмец, абражаў, прасіў грошы. Мілюк пачаў здымаць правакацыю на відэа.

Побач спыніліся супрацоўнікі ДАІ, выклікалі міліцыю, сказалі абодвум мужчынам праехаць у РАУС для разбору. Мілюк меўся быць ці сьведкам, ці пацярпелым. Але ён адмаўляўся ехаць з малым сынам. Урэшце ягоная жонка прыехала і забрала дзіця, а Аляксандра завезьлі ў пастарунак. Міліцыянты казалі яму, што хочуць скласьці на яго адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства.

6 ліпеня стала вядома, што Мілюка шпіталізавалі з каранавірусам. Яшчэ 3 ліпеня яму стала блага, ён пачаў задыхацца, падскочыў ціск і паднялася тэмпэратура.

8 ліпеня міліцыянты паведамілі, што Мілюк не затрыманы, а арыштам за дробнае хуліганства пакаралі ягонага апанэнта. Пазьней стане вядомае імя апошняга — Валянцін Жураўлёў.

15 ліпеня Мілюк атрымаў пастанову пракуратуры ад 7 ліпеня, зь якой вынікае, што падрыхтоўку адміністрацыйнай справы супраць Мілюка за дробнае хуліганства прыпынілі, справу адновяць, калі зьнікнуць «падставы для прыпыненьня».

У той жа дзень да Мілюка на самаізаляцыі прыйшлі міліцыянты і паведамілі, што ў дачыненьні да яго вядзецца праверка паводле крымінальнага артыкулу 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). Правялі агляд жытла. Аказалася, што на Мілюка напісалі заявы міліцыянты Мастоўскага РАУС Аляксей Літаш і Яўген Кудрашоў, нібыта ён іх абразіў падчас вулічнага канфлікту 3 ліпеня. У Мілюка забралі мабільны тэлефон.

3 жніўня пачаўся суд над Мілюком за дробнае хуліганства. Паводле пратаколу, 3 ліпеня Мілюк у горадзе Масты чапляўся да грамадзян, нецэнзурна лаяўся, чым выказаў непавагу да грамадзтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025