Фота: vitvesti.by
За два дні датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі яўка ў Гродзенскай вобласці склала 10,01%. Па ўсёй краіне датэрмінова паспелі прагаласаваць 12,75%, інфармуе ЦВК.
Датэрміновае галасаванне пачалося 4 жніўня і працягнецца да 8 жніўня. Усяго ў спісах выбаршчыкаў - 6.836.000 350 беларусаў.
За два дні датэрміновага галасавання ў Брэсцкай вобласці прагаласавалі 11,26% выбаршчыкаў, у Віцебскай — 12,16%, у Гомельскай — 16,44%, у Мінскай — 12,61%, у Магілёўскай — 14,61%, у Мінску — 11,73%.
У першы дзень датэрміновага галасавання яўка ў Беларусі склала 4,98 працэнта выбаршчыкаў. У Гродзенскай вобласці і за першы дзень прагаласавалі менш за ўсё чалавек — 3,39%.
Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, у 2015 годзе ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 36,05% выбаршчыкаў. Гэта, як пісаў T*T.BY, быў рэкорд за ўсе гады выбараў: у 2010 годзе 23,1% выбаршчыкаў прагаласавалі да асноўнага дня галасавання, у 2006 годзе — 31,3% выбаршчыкаў. У Гродзенскай вобласці ў 2015 годзе датэрмінова галасавалі 36,84% выбаршчыкаў.
Асноўны дзень галасавання — 9 жніўня. На пасаду прэзідэнта Беларусі прэтэндуюць пяць кандыдатаў: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канопацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўскі і Сяргей Чэрачэнь.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…