За два дні датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі яўка ў Гродзенскай вобласці склала 10,01%. Па ўсёй краіне датэрмінова паспелі прагаласаваць 12,75%, інфармуе ЦВК.

Датэрміновае галасаванне пачалося 4 жніўня і працягнецца да 8 жніўня. Усяго ў спісах выбаршчыкаў - 6.836.000 350 беларусаў.

За два дні датэрміновага галасавання ў Брэсцкай вобласці прагаласавалі 11,26% выбаршчыкаў, у Віцебскай — 12,16%, у Гомельскай — 16,44%, у Мінскай — 12,61%, у Магілёўскай — 14,61%, у Мінску — 11,73%.

У першы дзень датэрміновага галасавання яўка ў Беларусі склала 4,98 працэнта выбаршчыкаў. У Гродзенскай вобласці і за першы дзень прагаласавалі менш за ўсё чалавек — 3,39%.

Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, у 2015 годзе ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 36,05% выбаршчыкаў. Гэта, як пісаў T*T.BY, быў рэкорд за ўсе гады выбараў: у 2010 годзе 23,1% выбаршчыкаў прагаласавалі да асноўнага дня галасавання, у 2006 годзе — 31,3% выбаршчыкаў. У Гродзенскай вобласці ў 2015 годзе датэрмінова галасавалі 36,84% выбаршчыкаў.

Асноўны дзень галасавання — 9 жніўня. На пасаду прэзідэнта Беларусі прэтэндуюць пяць кандыдатаў: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канопацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўскі і Сяргей Чэрачэнь.

Чытайце таксама: