Новости

У Гродзенскай вобласці пачалося датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах

З 4 па 8 жніўня ў Беларусі праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах. Галасаваць прапануюць тым, хто не можа прыйсці галасаваць па месцы рэгістрацыі ў асноўны дзень, 9 жніўня.

Паводле Выбарчага кодэкса, удзел у датэрміновым галасаванні - права выбаршчыка, і ён павінен сам вырашаць, ці хоча ён ім скарыстацца. Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці выбаршчыка галасаваць у асноўны дзень выбараў не патрабуецца.

У Гродзенскай вобласці створаны 656 участкаў для галасавання на выбарах прэзідэнта — сярод усіх рэгіёнаў гэта найменшая колькасць. З іх 2 знаходзяцца ў вайсковых частках і 39 — у санаторыях, прафілакторыях, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя. На участках устаноў аховы здароўя датэрміновае галасаванне не праводзіцца.

Усяго ў час цяперашніх выбараў у Беларусі створана 5 767 участкаў для галасавання. Падчас датэрміновага галасавання ўчасткі працуюць з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00. У асноўны дзень галасавання, 9 жніўня, яны будуць адкрыты з 8.00 да 20.00.

Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, у 2015 годзе ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 36,05% выбаршчыкаў. Гэта, як пісаў T*T.BY, быў рэкорд за ўсе гады выбараў: у 2010 годзе 23,1% выбаршчыкаў прагаласавалі да асноўнага дня галасавання, а ў 2006 годзе — 31,3% выбаршчыкаў. У Гродзенскай вобласці ў 2015 годзе датэрмінова галасавалі 36,84% выбаршчыкаў. Больш за ўсё «датэрміновых» бюлетэняў атрымалі ў Віцебскай вобласці - 39,49%.

Як будуць назіраць

На паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі 22 ліпеня Лідзія Ярмошына, спаслаўшыся на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, прапанавала паменшыць колькасць назіральнікаў на участках да пяці ў асноўным дзень і да трох — у дні датэрміновага галасавання. Рашэнне прынялі аднагалосна. ЦВК накіраваў рэкамендацыі участковым камісіям з графікамі прысутнасці назіральнікаў: для перыяду датэрміновага галасавання і для дня выбараў.

Па стане на 3 жніўня выбарчыя камісіі акрэдытавалі беспрэцэдэнтную колькасць нацыянальных назіральнікаў - 48 642 грамадзян. Большасць назіральнікаў вылучылі грамадскія аб’яднанні - 33 013, затым — грамадзяне шляхам падачы заяў (10 501). Наступныя па колькасці - палітычныя партыі (2 606) і працоўныя калектывы (2 522).

Аналітыкі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічаць, што абмежаванне колькасці назіральнікаў на участках для галасавання робяць выбарчы працэс закрытым для незалежнага назірання і парушаюць адзін з асноўных прынцыпаў правядзення дэмакратычных выбараў - галоснасць пры правядзенні выбараў. Гэта першы такі выпадак за дваццаць гадоў назірання.

Акрамя гэтага ЦВК акрэдытаваў 201 міжнароднага назіральніка, якія прадстаўляюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў і дыпламатычны корпус.

Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі ў назіранні не прымуць удзел місіі БДІПЧ АБСЕ і ПАСЕ, піша «Вясна». Так, 15 ліпеня Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ абвясціла, што не будзе адпраўляць назіральную місію ў Беларусь на выбары ў сувязі з несвоечасова адпраўленым запрашэннем ад беларускага боку.

Чытайце таксама:
«Тое, што я казаў - прапісныя ісціны хрысціянства». Гродзенскі святар у час службы выказаўся пра выбары

ЦВК адхіліла прапанову размясціць на ўчастках камеры

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024