Лукашэнка на сустрэчы ў Гродне 16 чэрвеня падарылі ўгнаенні
На выпадак, калі Святлану Ціханоўскую «здымуць» з выбараў, у аб’яднанага штаба ёсць запасны варыянт, але яго пакуль не агучваюць. Да новых выбараў будзе працаваць прызначаны Лукашэнкам урад, за выключэннем тых людзей, якія фальсіфікавалі выбары. А дзеючы пакуль прэзідэнт можа сысці на пенсію і займацца агародам, расказалі Hrodna.life 30 ліпеня на анлайн-сустрэчы Прэс-клуба з аб’яднаным штабам кандыдата.
— На дадзены момант у мяне ёсць прэтэнзіі да дзеючага прэзідэнта і з-за асабістай сітуацыі, і з-за яго адносін да краіны і да народу. Мне яго шкада. Вы ўяўляеце, як чалавеку кожную раніцу прачынацца і разумець, што людзі, народ у яго краіне, мякка кажучы, яго не любяць? Я спадзяюся, што ў яго засталося сумленне. < … > Не думаю, што гэта прыемнае пачуццё для чалавека, — сказала Hrodna.life Ціханоўская.
Дзеючы прэзідэнт знаходзіцца ў пенсійным узросце, сказалі ў штабе. «Ён можа адпачываць, пайсці на пенсію і займацца бульбай, кавунамі. Лецішча завесці, саджаць агуркі, памідоры. Магчыма, гэта яго любімая справа», — разважылі ў штабе.
Альянсаў з кандыдатамі на выбарах-2020 штаб не абмяркоўваў. З Андрэем Дзмітрыевым і Сяргеем Чэрачнем падтрымліваюць працоўныя стасункі, паведамілі ў штабе.
У штабе распавялі аб парушэннях выбарчага заканадаўства:
У штабе не вераць у рэйтынг прэзідэнта ў 72%, які агучылі на АНТ, і не давяраюць экзіт-пулам, якія будзе праводзіць БРСМ. Яны заклікаюць карыстацца платформамі «Голос» і «Честные люди», і апранаць белыя бранзалеты, каб людзі, якія выступаюць супраць дзейнай улады, пазнавалі адзін аднаго.
Штаб заклікае выказваць сваё меркаванне законнымі і мірнымі спосабамі. «Слова „рэвалюцыя“ мы не вымаўляем. Гэта не той шлях, якім можна рухацца ў трэцім тысячагоддзі», — сказала Марыя Калеснікава.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…