Навіны

Аб’яднаны штаб распавёў, што цяпер з Ціханоўскім, Бабарыкам і Цапкалам

Сяргей Ціханоўскі адказвае на ўсе лісты, Віктар Бабарыка верыць у перамены, а Валерый Цапкала працуе «палітыкам і татам». Члены аб’яднанага штаба распавялі Hrodna.life 30 ліпеня на анлайн-сустрэчы Прэс-клуба з аб’яднаным штабам кандыдата, што цяпер адбываецца з палітыкамі.

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінска. Яго затрымалі 29 траўня ў Гродне на пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. 30 ліпеня стала вядома, што яму працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай да 29 верасня.

— Сядзіць. Перажывае за нас. Перадае прывітанні. Піша лісты — усім адказвае. На Сяргея ў СІЗА аказваецца ціск рознымі метадамі і спосабамі. Але ён не губляе прысутнасці духу. Ведае, што ўсё, што ён зрабіў для людзей, пераменаў, было не дарма, — сказала Hrodna.life Святлана Ціханоўская.

Віктар Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яму прад’явілі абвінавачванні па ч.2 арт. 235 (Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, учыненая паўторна, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры), ч.2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 431 (Дача хабару паўторна або ў буйным памеры) КК. 29 ліпеня ля будынка КДБ у Мінску затрымалі дзясяткі чалавек, якія прыйшлі з хадайніцтвам аб змене меры стрымання.

— Мы атрымліваем лісты, якія прыходзяць яго сваякам і сябрам. Ён нас вельмі моцна падтрымлівае, знаходзіцца ў бадзёрым стане духу. Іх не зламаць, яны вераць у перамены і жадаюць нам усім перамогі, — распавяла Марыя Калеснікава, прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі.

Валерый Цапкала 24 ліпеня з’ехаў з дзецьмі з Беларусі, таму што яму нібыта пагражала затрыманне. Ён знаходзіцца ў Расіі.

— Валерый працуе на міжнароднай арэне. Стараецца нас падтрымаць. Ён даў вялікую колькасць інтэрв'ю расійскім і заходнім СМІ. Займаецца пазіцыянаваннем Беларусі на міжнароднай арэне. Не заўсёды замежныя СМІ маюць доступ да навінаў пра Беларусь. Валерый распавядае пра сітуацыю, якая склалася ў Беларусі - пра несправядлівасьць. Да таго ж, ён знаходзіцца з дзецьмі - іх павезлі за межы Беларусі. Так што Валерый працуе ў ролі палітыка і ў ролі таты, — распавяла яго жонка Вераніка Цапкала.

Чытайце таксама: Тихановскому грозит до 12 лет тюрьмы. Следственный комитет связал с его делом задержанных «вагнеровцев» из России

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025