Давераная асоба Святланы Ціханоўскай Мікалай Салянік сказаў на пікеце ў Гродне 26 ліпеня, што Беларусі патрэбны харызматычны лідар, як Гітлер. Такім лідарам можа стаць Святлана Ціханоўская, заявіў актывіст. Гродзенцы абурыліся такім параўнаннем. Заяву Саляніка пракаментавала Святлана Ціханоўская.
— Мікалай Васільевіч Салянік, знаходзячыся ў экстрэмальных псіхалагічных умовах апошнія тыдні, не справіўся з эмоцыямі і выказаў недапушчальныя параўнанні. Я прашу прабачэння ва ўсіх, каго закранулі словы майго даверанай асобы. Гэта недапушчальна, — сказала кандыдатка ў прэзідэнты.
У штабе ўнеслі змены ў спіс давераных асоб, каб не дапускаць такіх сітуацый у будучыні, паведаміла Ціханоўская.