Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бессімптомна на нагах перанёс каранавірус. Пра гэта ён распавёў 28 ліпеня на сустрэчы з кіраўніцтвам і асабістым складам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі пры наведванні вайсковай часткі 3214 унутраных войскаў МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
“Я прыношу прабачэнні за свой голас. У апошні час даводзіцца вельмі шмат размаўляць. Але, самае дзіўнае, вы сёння сустракаецеся з чалавекам, які на нагах прымудрыўся перанесці каранавірус. Такое учора заключэнне лекары зрабілі. Бессімптомна”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.
“Як я і казаў, 97% насельніцтва ў нас пераносяць гэтую заразу бессімптомна. Дзякуй богу, што мне ўдалося патрапіць у гэтую кагорту бессімптомных, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. – Нарэшце і я трапіў у залаты фонд Беларусі, перанёсшы гэты вірус”.
Силовики показали Лукашенко, как будут разгонять акции протеста


