У Беларусі на 28 ліпеня зарэгістраваныя 67 366 (+115) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 60 669 (+177) пацыентаў, памерлі — 543 (+5), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 1 270 082 тэсту.

Закрыццё межаў можа з’яўляцца адной з мер па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруса, але не будзе эфектыўным само па сабе і не з’яўляецца ўстойлівай стратэгіяй з пункту гледжання аднаўлення эканомікі. Пра гэта заявіў на брыфінгу дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян, піша БЕЛТА.

Краіны не змогуць трымаць свае межы закрытымі. Эканоміка павінна працягваць працу, рух людзей, тавараў і паслуг. Але гэта трэба рабіць так, каб мінімізаваць рызыкі, лічыць Майкл Раян. Усе меры, якія тычацца падарожжаў, павінны ўкараняцца з іншымі спадарожнымі мерамі. Вірус ўсюды, і калі ў яго будзе магчымасць, ён будзе перасоўвацца, сказаў ён.

Сусветная грамадскасць можа сутыкнуцца з сітуацыяй, калі межы будуць адкрывацца, то зноў зачыняцца. «Поўнае закрыццё міжнародных межаў не з’яўляецца ўстойлівай стратэгіяй для аднаўлення сусветнай эканомікі, — адзначыў Майкл Раян. — Адзінага рашэння тут не існуе, але ў гэтым дачыненні важна дамагчыся прагрэсу, прычым прагрэсу, які б улічваў усе рызыкі».

Хроніка каранавіруса ў Гродне