Гродзенец Пётр Выкпіш падчас устаноўкі сусветнага рэкорду. Фота: Руслан Кулевіч.
Гродзенец Пётр Выкпіш 26 ліпеня ў лесапарку Ласосна ўсталяваў сусветны рэкорд — за хвіліну ён 11 раз перавярнуў пакрышку вагой больш за 270 кг. Зараз Пётр чакае афіцыйнай рэгістрацыі рэкорду ў міжнародным агенцтве «Інтэррэкорд».
Пятру 22 гады, ён працуе трэнерам у фітнес-клубе «Моцны» і адначасова займаецца ў лесапарку Ласосна з камандай «Друіды». Важыць хлопец 84 кг, а пакрышка, якую ён пераварочваў - больш за 270 кг. Падрыхтоўка да рэкорду доўжылася тры тыдні.
«Нашы хлопцы прывезлі ў лес пакрышку. Падчас трэніровак у мяне з’явілася ідэя паставіць рэкорд. Я верыў у свае сілы і хацеў паказаць, што рост, вага і ўзрост не маюць значэння ва ўстаноўцы рэкорду. Тут важная тэхніка. Таксама я хацеў паказаць бацькам, што я займаюся спортам не толькі для задавальнення», — распавядае Пётр.
Раней сусветны рэкорд належаў хлопцу з Бабруйска Дзмітрыю Куракіну. Ён пераварочваў шыну вагой 270 кілаграмаў - 10 разоў за 1 хвіліну. Рэкорд бабруйчанін усталяваў 30 кастрычніка 2019 года.
«Наша пакрышка важыць больш, у гэтым мы ўпэўненыя. У бліжэйшы час яе ўзважым і падамо заяўку на ўстаноўку рэкорда. У федэрацыі сказалі, калі пакрышка важыць больш — гэта будзе новая катэгорыя і асобны рэкорд. Калі вага такая ж — 270 кг, то гэта будзе зняцце старога рэкорду і ўсталяванне новага ў гэтай жа катэгорыі што і бабруйчанін. У любым выпадку рэкорд», — дадаў Пётр.
Пасля ўстаноўкі рэкорду ў пераварочванні пакрышкі Пётр плануе паспрабаваць сябе ў кросфіце і паўэрліфтынгу.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…