У Беларусі на 27 ліпеня зарэгістраваныя 67 251 (+119) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 60 492 (+67) пацыенты, памерлі — 538 (+4), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 1 257 399 тэстаў.
Міністэрства аховы здароўя рыхтуе усё неабходнае, каб быць гатовым да магчымай другой хвалі каранавіруса, паведаміў кіраўнік ведамства Уладзімір Каранік ў эфіры тэлеканала ОНТ, піша T*T.BY.
— Спадзяемся, што такой маштабнай другой хвалі ў нас не будзе, але ў любым выпадку рыхтуемся, каб усё неабходнае ў сістэме аховы здароўя было, — заявіў міністр.
Каранік заявіў, што пандэмія падштурхнула да таго, каб больш актыўна выкарыстоўваць КТ: «Гэта значыць мы зразумелі, наколькі гэта важна, і будзем гэта рабіць значна хутчэй».
На тыдні кіраўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў, што сітуацыя з каранавірусам стабілізавалася: зніжаецца не толькі колькасць інфіцыраваных, але і пацыентаў з дыягназам «пнеўманія».