У Беларусі на 25 ліпеня зарэгістраваныя 67 002 (+156) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 60 092 (+337) пацыента, памерлі — 530 (+6), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 1 241 624 тэсту.
Бальніцы будуць працаваць у звычайным рэжыме
Бальніцы і паліклінікі Гродна паступова вяртаюцца да звычайнага рэжыму функцыянавання. Прыкладна з 15 ліпеня ва ўсіх цэнтральных раённых бальніцах адноўленая планавая шпіталізацыя, паведамляе grodnonews.by Алена Краткова, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама.
- у поўным аб’ёме адноўлена праца гарадской клінічнай бальніцы № 3;
- з 13 ліпеня пацыенты з COVID-19 больш не паступаюць у універсітэцкую клініку. Там паэтапна праводзіцца заключная дэзінфекцыя для ўводу на працягу тыдня ў дзеянне ўсяго адведзенага корпуса;
- ідзе падрыхтоўка да звычайнай працы стацыянара скурна-венералагічнага дыспансера.
Усе меры папярэджання распаўсюджвання каранавіруса ва ўстановах аховы здароўя захаваны, у тым ліку па абароне медыцынскага персаналу.