БелАЭС увядуць у эксплуатацыю ў 2021 годзе

Першы блок Беларускай АЭС плануецца поўнасцю ўвесці ў прамысловую эксплуатацыю ў I квартале 2021 года. Аб гэтым расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у інтэрв'ю газеце «СБ. Беларусь сегодня», паведамляе БЕЛТА.

«Па ўсіх тэхналагічным сістэмах завяршаюцца пусканаладачныя працы, неабходныя для пачатку фізічнага пуску першага энергаблока. У рамках гэтага этапу ў рэактар паступова загрузяць 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з ядзерным палівам з наступным наборам магутнасці рэактарнай устаноўкі. Пасля гэтага пачнецца энергетычны пуск энергаблока: будуць выпрацаваныя і перададзеныя ў энергасістэму краіны першыя кілават-гадзіны з атамнай электрастанцыі, — распавёў Віктар Каранкевіч. — За гэтым рушаць услед доследна-прамысловая эксплуатацыя з паступовым выхадам на праектную магутнасць і комплекснае апрабаванне першага энергаблока на намінальнай магутнасці. Цалкам у прамысловую эксплуатацыю яго плануецца ўвесці ў першым квартале 2021 года».

У Беларусі будуюць высокаманеўраныя пікава-рэзервовыя крыніцы сумарнай магутнасцю 800 МВт і электракатлы на буйных электрастанцыях і кацельняў сумарнай магутнасцю 916 МВт. Пабудавалі і рэканструявалі 1,7 тыс. км высакавольтных ліній электраперадачы, што дасць магчымасць забяспечыць пастаўку электраэнергіі са станцыі ў любы рэгіён краіны.

Міністр звярнуў увагу, што запуск атамнай электрастанцыі дазволіць замяшчаць 4,5 млрд куб. м прыроднага газу ў год. «З улікам таго, што краіна штогод імпартуе каля 20 млрд куб. м газу, эканомія істотная» — - заўважыў Віктар Каранкевіч. Запуск АЭС дасць магчымасць знізіць выкіды парніковых газаў больш чым на 7 млн т у год.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025