У Гродзенскай вобласці пачынаюць будаваць дома з электрычным ацяпленнем і падагрэвам вады. Гэта звязана з запускам Беларускай АЭС, паведамляе ont.by.

Будоўлю разгарнулі па праграме пашырэння выкарыстання атамнай энергіі. Першымі навасёламі кватэр, дзе ўсё будзе «ад разеткі», стануць жыхары Слоніма. У жыхароў знікне сезонная праблема адключэння цяпла і гарачай вады. Знікнуць трубы газу на кухні, цеплавузлы ў падвалах і цеплатрасы ў дварах. На паверхах для кожнай кватэры з’явіцца па два лічыльніка. Адзін будзе лічыць кілаваты за электраэнергію, другі - за цяпло і падагрэў вады.

Для кожнага такога дома ў двары прыйдзецца будаваць асобную трансфарматарную падстанцыю ў сярэднім на 1 мегават. Ужо ў наступным годзе ўслед за Слонімам аналагічныя шматпавярхоўкі з’явяцца ў Гродне і ўсіх буйных райцэнтрах вобласці.