У Беларусі на 23 ліпеня зарэгістраваныя 66 688 (+167) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 59 439 (+378) пацыентаў, памерлі — 519 (+6), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 1 219 705 тэстаў.
Комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мер па папярэджанні завозу і распаўсюджвання COVID-19 на Гродзеншчыне спрацаваў эфектыўна, лічыць Мікалай Кендыш, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач вобласці. З сярэдзіны чэрвеня захворвальнасць зніжаецца — выздаравелых пацыентаў значна больш, чым інфікаваных.
Санслужба працягвае нагляд за гандлёвымі аб’ектамі, летнімі аздараўленчымі ўстановамі, дашкольнымі ўстановамі, арганізацыямі аховы здароўя, аб’ектамі бытавога абслугоўвання насельніцтва. З пачаткам навучальнага года ў зоне самай пільнай увагі будуць школы і іншыя ўстановы адукацыі.
Першачарговая ўвага санслужбы накіравана на захаванне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў там, дзе бывае шматлюдна і дзе існуе павышаны рызыка перадачы віруса. Гэта аб’екты гандлю, грамадскага харчавання і рынкі.
- пры ўваходзе ў гандлёвыя памяшканні ўсталявалі дазатары з антысептыкам для апрацоўкі рук.
- каля касаў на падлозе нанеслі разметку пра захаванне бяспечнай дыстанцыі — не менш за метр.
- размясцілі рэкамендацыі пакупнікам у гандлёвых залах выкарыстоўваць індывідуальныя маскі.
- у аб’ектах грамадскага харчавання адлегласць паміж сталамі павялічылі на паўтара-два метры.
- увялі абавязковы штодзённы кантроль за станам здароўя работнікаў усіх гэтых аб’ектаў.
- кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, сухафрукты паступаюць у продаж толькі ў пакаванні.
Як не заразіцца каронавірусам на пляжы?
- на пляжах размясцілі пункты, дзе можна памыць рукі.
- ўсталявалі дазатары з антысептыкам.
- людзей папярэджваюць аб захаванні дыстанцыі.
- праводзіцца ўборка грамадскіх туалетаў з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў;
- апрацоўваюцца дэзсродкам кантактныя паверхні гульнявога і фізкультурна-спартыўнага абсталявання, а таксама пракатнага абсталявання і інвентара пасля кожнага адпачывальніка.
- абавязковая штодзённая ўборка тэрыторыі пляжу, ачыстка сметніц.
Ці бяспечна дзецям у летніх лагерах?
- Сёлета ў аздараўленчых лагерах забяспечаны бязвыязны рэжым знаходжання дзяцей і супрацоўнікаў, якія з імі непасрэдна звязаныя.
- Адмененыя бацькоўскія дні.
- Дзецям кожны дзень вымераюць тэмпературу.
- Прадугледзелі максімальнае іх размеркаванне пры пражыванні, прыёме ежы, правядзенні атрадных і іншых мерапрыемстваў.
- Культурна-масавыя і спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы ў асноўным праводзяцца на адкрытым паветры.
248 чалавек пакараюць за невыкананне правілаў
Калі на прадпрыемствах і ў арганізацыях не выконваюць прадпісанні, кіраўнікам накіроўваюць рэкамендацыі і правяраюць, што змянілася.
Суб’ектам гаспадарання выдалі больш двух з паловай тысяч такіх рэкамендацый. Калі не прымаюцца меры або парушаюцца паўторна, да кіраўнікоў і адказных работнікаў прымяняюцца больш строгія меры. Да адміністрацыйнай адказнасці, да прыкладу, прыцягнутыя 248 чалавек.