Дызайнер з Гродна Андрэй Ціцяк стаў другім у намінацыі «Прыз народных сімпатый», якую ў рамках конкурсу на самы крэатыўны сімвал Беларусі 2020 года арганізаваў брэнд Mark Formelle.

 — Для мяне сімвал 2020 — гэта хаос, адсутнасць парадку і сістэмы як вакол, так і ў маёй галаве. Цяжка сабрацца з думкамі пры такім узроўні стрэсу. Ну, а прынт — іранічная замалёўка на тое, што адбываецца ў свеце і ў Беларусі. Усе вакол у паніцы і мітусні, а ў нас усё пад кантролем, — растлумачыў Hrodna.life своб працу Андрэй Ціцяк.

Што аўтар казаў аб сваёй працы?

Пандэмія, несумненна, стала галоўным сімвалам гэтага года. І ў момант, калі ўсе краіны ўвайшлі ў паніку, закрылі свае межы, і крычалі аб дапамозе, Беларусь захоўвала спакой. Будучыня пакажа, хто меў рацыю. Але менавіта гэты момант стаў ключавым канкрэтна для Беларусі. На малюнку бачны горды сілуэт Беларусі, з вядомым надпісам «Без панікі», а за яго межамі хаос. Выбух эмоцый, выбух звыклых асноў у суседніх дзяржавах. А Беларусь трывае… У гарызантальным варыянце, вобраз «выбуху» з сілуэтам краіны з’яўляецца гэтак жа своеасаблівым «0» у лічбе 2020, што нясе зразумелы сэнс. Ну і той факт, што Беларусь трапляе на сэрца — не з’яўляецца выпадковым.

Ён вырашыў паўдзельнічаць, таму што гэта цікавы конкурс на актуальную тэму з прывабным прызам. «Думаю, у кожнага гэты год мае свой сімвал. Ужо балюча ён значны, ці што. І ўжо сапраўды запамінальны», — сказаў Андрэй.

Ён лічыць, што трохі не дацягнуў, таму што пачаў працаваць над ідэяй у апошні момант. Андрэй не выключыў, што будзе выкарыстоўваць лагатып самастойна.

Андрэй Ціцяк — дызайнер у кампаніі «Макей». Вучыўся на мастака-педагога ў ГрДУ ім. Янкі Купалы. Удзельнічаў у конкурсе на брэнд Гродна і заняў там другое месца.

Бренд Гродно мог быть другим? Смотри, как голосовали члены жюри и почему победил Брест

Гродзенец заняў другое месца ў конкурсе на самы крэатыўны сімвал Беларусі 2020 года
Лідары конкурсу. Фота: grodnoplustv.by

Конкурс на самы крэатыўны сімвал Беларусі 2020 года, арганізаваны кампаніяй Mark Formelle, стартаваў 17 чэрвеня і завяршыўся 9 ліпеня. Прыняць удзел у конкурсе мог любы ахвотны. З 850 работ журы кампаніі выбрала толькі адну, якая найбольш ярка ўвасабляе вір падзей 2020 года.

Фаварытам кампаніі стала праца Юліі Пяшко, графічнага дызайнера з Брэста. Дзяўчына скончыла мастацкую школу і Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «фатаграфіка».

Гродзенец заняў другое месца ў конкурсе на самы крэатыўны сімвал Беларусі 2020 года

Фаварыт спадабаўся не ўсім. Mark Formelle заснаваў яшчэ адну намінацыю — «Прыз народных сімпатый». На працягу 24 гадзін падпісчыкі актыўна галасавалі за найбольш упадабаны ім варыянт.

Месцы па выніках галасавання размеркаваліся наступным чынам:

3-е месца (1070 галасоў):

Гродзенец заняў другое месца ў конкурсе на самы крэатыўны сімвал Беларусі 2020 года

2-е месца (1093 голаса):

Гродзенец заняў другое месца ў конкурсе на самы крэатыўны сімвал Беларусі 2020 года

1-е месца (2146 галасоў):

Гродзенец заняў другое месца ў конкурсе на самы крэатыўны сімвал Беларусі 2020 года

Пераможцам народнага галасавання з адрывам ад другога лідара ў 2 разы стала ілюстрацыя Кацярыны Астапавай.

Абодва пераможцы конкурсу атрымаюць грашовую ўзнагароду ў памеры 2020 рублёў і магчымасць выпусціць лімітаваную калекцыю ад Mark Formelle да 9 жніўня. Паглядзець працы канкурсантаў можна па хэштэгу # ятаквижу2020.