Навіны

Той самы выпускнік, які выказаўся на лінейцы ў Мінску, падарыў Ціханоўскай 51 ружу. І вырашыў не паступаць ва ўніверсітэт

19 ліпеня Уладзіслаў Рымашэўскі падарыў кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай 51 ружу. Столькі дзён яе муж, блогер Сяргей Ціханоўскі, знаходзіцца ў СІЗА ў Мінску.

Уладзіслаў, які праславіўся 10 чэрвеня на ўсю краіну, вырашыў не паступаць у гэтым годзе ва ўніверсітэт. Кажа, што хоча дачакацца пераменаў і тады вучыцца.

— У мяне ўсё добра, ніякага ціску. Зараз я адпачываю і вырашыў, што не буду паступаць у гэтым годзе, хоць і здаў цэнтралізаванае тэставанне. Лічу, што пры гэтай уладзе няма сэнсу вучыцца, а потым працаваць за нізкую зарплату. Што тычыцца сяброў і аднакласнікаў, то хтосьці адвярнуўся — выступіў у падтрымку настаўніцы, а хтосьці наадварот з’явіўся. Ад сваіх слоў на лінейцы я не адмаўляюся. Лічу, што я зрабіў правільна.

Чаму ты вырашыў падарыць кветкі Святлане Ціханоўскай?

— Каб хоць неяк яе падтрымаць. Яе муж змагаўся за нас, а цяпер ён незаконна ўтрымліваецца уладай, якая не хоча зразумець, што беларусы — гэта не толькі працавітая і памяркоўная нацыя, але і разумная, моцная і гатовая на моцныя ўчынкі. Гэтым разам мы яму [Аляксандру Лукашэнку — рэд.] краіну не аддамо. Падарыў Святлане 51 адну ружу — столькі дзён Сяргей Ціханоўскі ўжо ў зняволенні. Гэта ружы не толькі ад мяне, але і ад большасці беларусаў.

Чытайце таксама: Владислав Римашевский про свою политическую речь на выпускном

Хто такі Уладзіслаў Рымашэўскі?

Уладзіславу 17 гадоў. Ён са звычайнай беларускай сям'і. Мама займаецца манікюрам, тата гандлюе аўтазапчасткамі. 10 чэрвеня ў мінскай гімназіі № 192 быў выпускны, пра які цяпер ведае ўся краіна.

На наступны дзень пасля свята Уладзіслаў загрузіў у інтэрнэт відэа са сваёй прамовай на выпускным. Ролік за лічаныя хвіліны разышоўся па сацыяльных сетках. На выпускным гімназіст закрануў тэму маючых адбыцца выбараў і выказаўся пра былога завуча — настаўніцу беларускай мовы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025