Каля 30 чалавек затрыманыя па крымінальнай справе Белгазпрамбанка. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць. Яго словы ў нядзелю перадаў тэлеканал «Беларусь-1», піша n*.by.
«Там іх [затрыманых] ужо пад 30 чалавек. Усе даюць паказанні. І гэты [Віктар Бабарыка] ўжо зарыдаў. Калі не зарэгістравалі [кандыдатам у прэзідэнты], зарыдаў і пачаў даваць паказанні», — сказаў Лукашэнка.
Пра тое, што Віктар Бабарыка «акуратна дае паказанні» паведамлялі дзяржаўныя тэлеканалы яшчэ ў дзень затрымання экс-кіраўніка Белгазпрамбанка. Аднак пасля адвакаты Бабарыкі абверглі гэта.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…