Падапечныя Ігара Кавалевіча не прайграюць дзявяты матч да шэрагу. У Гродне 19 ліпеня «Нёман» згуляў у безгалявую нічыю з лідарам турнірнай табліцы салігорскім «Шахцёрам».
Паглядзець на гульню супернікаў на гродзенскім стадыёне прыйшла рэкордная колькасць гледачоў у гэтым годзе - 4200 чалавек. Заўзятары не ўбачылі галоў на полі, але затое пабачылі дзве баявых каманды, якія гатовыя сёлета змагацца за медалі.
«Нёман» — «Шахцёр» — 0:0
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:
— Добрая баявая гульня, мы стараліся гуляць з пазіцыі сілы. З такім супернікам, як Шахцёр, гэта было няпроста. Але малюнак і тактычныя дзеянні, якія мы запланавалі, мы выканалі. Шкада, што не змаглі забіць, але самім зместам і структурай гульні я задаволены. Хлопцы аддалі ўсе сілы, маглі мы забіць, добра згулялі ззаду. Акрамя штрафных і стандартаў «Шахцёр» нічога не стварыў. У прынцыпе, нічыя заканамерны вынік.
Пасля гульні з «Шахцёрам» футбалісты «Нёмана» усталявалі новы гістарычны рэкорд — каманда не прапускае ўжо 6 матчаў запар і не прайграе ў 9 матчаў запар.
Зараз «Нёман» займае трэці радок у турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 31 ачко, на тры больш у БАТЭ і «Шахцёра». Трэба адзначыць, што ў «Нёман» яшчэ мае перанесены матч у запасе — з «Мінскам».
Сваю наступную гульню ў чэмпіянаце «Нёман» правядзе 25 ліпеня ў Бабруйску, дзе сустрэніцца з мясцовай «Белшынай».
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…