Ганна Канапацкая, адна з 5 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі, абвесціла, што адмовіцца ад удзелу ў тэледэбатах. На сваёй старонцы ў Facebook яна патлумачыла, што яе супернікі слабейшыя, а яна «не хоча ўдзельнічаць у дзіцячым шоу пракрамлёўскіх марыянетак».
Ліст у ЦВК з просьбай пераразмеркаваць вылучаны на дэбаты час, яна накіруе ў панядзелак, 20 ліпеня. Па яе словах, рашэнне ёй далося нялёгка.
Два яе канкурэнты былі прыбраныя “па ўласнай дурасці і прагнасці, рашучымі дзеяннямі свайго былога гаспадара” [пра Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу – заўв. Hrodna.life], піша яна. Але яна “не можа пераступіць” праз маральныя і этычныя перакананні.
Яе “адзіны рэальны супернік” [пра Аляксандра Лукашэнку – заўв. Hrodna.life] у дэбатах браць удзелу не будзе, а астатнія, на яе думку, надта слабыя. Яна адзначыла, што адчувае сябе адказнай за “захаванасць і ўстойлівасць псіхічнага здароўя некаторай колькасці прыхільнікаў” сваіх канкурэнтаў на выбарах.


