У Беларусі на 17 ліпеня зарэгістраваныя 65 782 (+159) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 57 370 (+455) пацыентаў, памёр — 491 (+6) пацыент, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 1 172 880 тэстаў.
Тым, хто перанёс COVID-19 у цяжкай форме, можна будзе не вакцынавацца, паколькі ў іх ужо выпрацаваўся імунітэт. Пры гэтым людзям, якія перанеслі вірус у бессімптомнай форме, варта прышчапіцца, паведаміў ТАСС дырэктар Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі Аляксандр Гінцбург.
Людзям, якія перанеслі COVID-19 у лёгкай форме або бессімптомна, Аляксандр Гінцбург параіў вакцынавацца, калі з’явіцца прэпарат. Навукоўцы лічаць, што ў такіх перахварэлых імунітэт вельмі непрацяглы. У перахварэлых каранавірусам ў цяжкай форме імунітэт пратрымаецца 2−5 месяцаў.
15 ліпеня першая група добраахвотнікаў, якая тэставала распрацаваную расейскім цэнтрам вакцыну, была выпісаная з клінікі. Як паведаміла кіраўнік Цэнтра клінічнага вывучэння лекавых сродкаў універсітэта, галоўны даследчык Алена Смалярчук, добраахвотнікі добра перанеслі вакцынны прэпарат.